Усе навіны

Ва Украіне выявілі прадпрыемства, якое вырабляла форму для зборнай РФ па лыжным спорце

14 лістапада, 15:30

Кіраўнік Закарпацкай ОВА Віктар Мікіта распавёў пра выкрыццё прадпрыемства, якое вырабляла форму для зборнай Расіі па лыжным спорце.

«На адным з прадпрыемстваў Закарпацця, уладальнікам якога з'яўляецца грамадзянін Італіі, утоена выраблялі зімовыя лыжныя курткі італьянскага брэнда «Vist» з сімволікай дзяржавы-агрэсара для нацыянальнай зборнай расійскай федэрацыі па лыжным спорце, заказчыкам якой з'яўляецца арганізацыя «RUSSIA SKI TEAM».

Гэтую супрацьпраўную дзейнасць выявілі, задакументавалі і спынілі супрацоўнікі Нацыянальнай паліцыі і СБУ.

Дзякуй праваахоўнікам за аператыўнае рэагаванне на патэнцыйныя пагрозы і недапушчэнне супрацьпраўнай дзейнасці ў інтарэсах акупанта», – напісаў Мікіта.