Усе навіны

Трэнер зборнай Беларусі па фрыстайле Курловіч: «Рады таму, што нашы з Кітаем погляды шмат у чым падобныя»

14 траўня, 16:50

Галоўны трэнер зборнай Беларусі па фрыстайле Міхаіл Курловіч падзяліўся ўражаннямі ад нядаўняга вопыту работы з Кітайскай федэрацыяй фрыстайла.

– Мы ў фрыстайле заўсёды імкнемся будаваць падрыхтоўку з наймацнейшымі. Зыходзячы з сітуацыі апошняга года, мы выйшлі на станоўчы кантакт з Кітайскай федэрацыяй фрыстайлу.

Раней ніколі там не трэніраваліся, але часта чулі пра гэтыя базы. Атрымалі вельмі цікавы досвед, апынуўшыся тамака. Хочацца адзначыць вельмі цёплы прыём. Кітай – адна з наймацнейшых краін у лыжнай акрабатыцы.

Было прыемна, што яны вельмі па-спартыўнаму нас сустрэлі, мы добра пасупрацоўнічалі, класна пагутарылі. Я вельмі рады таму, што нашы погляды на сусветны фрыстайл шмат у чым падобныя. Гэта сведчыць аб правільным напрамку для развіцця віду спорту і для будучыні асабліва, – сказаў Курловіч.