Усе навіны

Беларуска Каралёва: «Пасля адхілення ад міжнародных спаборніцтваў заробак меншым не стаў»

2 красавіка, 15:17

Беларуская лыжніца Ганна Каралёва расказала аб фінансавай сітуацыі пасля міжнароднага бана.

Нагадаем, што шматлiкія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022 года працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

– Ты моцна страціла ў фінансах, не маючы магчымасці спаборнічаць на Кубку свету? Я не пра прызавыя кажу, а пра тыя ж сутачныя і гэтак далей.

– Сітуацыя была крыху іншая, гэта праўда. Але каб лічыць, колькі менавіта страціла – такім не займаюся. Мы ж атрымліваем заработную плату за сваю працу. І гэтая заработная плата менш не стала, – сказала Каралева.