Усе навіны

Беларуска Каралёва: «Расійскія спартсменкі дэманстратыўна нават не вітаюцца. Мне гэта незразумела»

2 красавіка, 08:51

Беларуская лыжніца Ганна Каралёва расказала, што некаторыя суперніцы з Расіі не вітаюцца з ёй.

– Ты адчувала на сабе касыя погляды з боку расiйскіх суперніц?

– Цікавае пытанне. Насамрэч, ёсць спартоўкі, якія дэманстратыўна нават не вітаюцца. Мне гэта незразумела, але выглядае смешна.

Я кажу пра некаторых з наймацнейшых лыжніц Расіі. Але радуе, што не ўсе лідaры сябе так паводзяць, гэта вельмі прыемна. А сярод маладых расійскіх лыжніц таксама ёсць прыязныя і таварыскія дзяўчынкі. Аднак самая добразычлівая і таварыская… Вы адгадайце лепш.

– Паколькі я ведаю меркаванне расійскіх лыжніц, думаю, не памылюся – Вераніка Сцяпанава.

– З першага разу ў яблычак! – сказала Каралёва.