Усе навіны

Беларуска Дзяруга: «Спадабаўся турнір у Яраслаўлі, бо я выйграла золата»

8 красавіка, 21:06

Беларуская фрыстайлістка Ганна Дзяруга падвяла вынікі сезона.

– Сезон быў вельмі няпростым, былі розныя ўмовы надвор'я, напрыклад, у Краснаярску было вельмі холадна, а ў Яраслаўлі вельмі цёпла. У цэлым, я задаволеная. Найбольш запомніўся Кубак чэмпіёнаў, які праводзіўся ў Яраслаўлі. Спадабаўся тым, што я выйграла золата і паказала адзін са сваіх лепшых скачкоў, – сказала Дзяруга.