Усе навіны

Лыжная гонка Лягкова, 20 км: Сола – 8-я, Смольскі – 16-ы, Смольская – апошняя

23 лютага, 14:46

Беларускія біятланісты прынялі ўдзел у гонцы Лягкова. Гэта спаборніцтва па лыжных гонках на 20 км, якое прайшло ў Маскоўскай вобласці 23 лютага.

Адзіным удзельнікам сярод беларускіх мужчын быў Антон Смольскі. Ён заняў 16-е месца з 40 спартоўцаў. Смольскі прайшоў дыстанцыю за 47 хвілін 57 секунд. Беларус адстаў ад лідара, расійскага лыжніка Аляксандра Бальшунова, на хвіліну і 39 секунд.

У жаночай гонцы ўдзельнічалі дзве беларускі. Ганна Сола заняла 8-е месца. Яе адставанне ад лідара – 1 хвіліна 33 секунды. Дзінара Смольская прыйшла на фініш апошняй, 18-й. Яна адстала ад першага месца на 9 хвілін 21 секунду. Перамагла ў жаночым заліку расійская лыжніца Вераніка Сцяпанава.