Усе навіны

Гарналыжніца Шканава блізкая да завяршэння кар'еры (Betnews)

19 лютага, 16:24

Як паведамляе Betnews, беларуская гарналыжніца Марыя Шканава па заканчэнні цяперашняга сезона, верагодна, завершыць кар'еру. Паводле крыніцы, Шканава схіляецца да такога варыянту, бо не бачыць пазітыўных сігналаў у адносінах да допуску беларусаў да сусветных стартаў.

Марыя Шканава – расіянка. За Беларусь яна выступае з 2008 году. З таго часу гарналыжніца брала ўдзел ва ўсіх зімовых Алімпіядах у складзе беларускай зборнай. Сцвярджаецца, што пасля магчымага завяршэння карʼеры Шканава мае намер вярнуцца ў Расію.