Усе навіны

Расійская экс-лыжніца Вяльбе пра міжнародны бан: «Гэтае пакаранне Пуціна, нават не спартсменаў»

19 лістапада, 15:56

Расійская экс-лыжніца, кiраўнiца Федэрацыi лыжных гонак Расii Алена Вяльбе выказалася пра міжнародны бан спартсменаў з Расіі.

«Цяпер гэта нават не пакаранне спартсменаў, гэта пакаранне Пуціна. Усе цудоўна ведаюць, як ён ставіцца да спорту, і спрабуюць націснуць на хворае. Мы павінны ўсё гэта вытрымаць», - сказала Вяльбе.

Нагадаем, што многія расiйскiя i беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022 года працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі. У лыжных гонках бан працягваецца дагэтуль.