Усе навіны

Фрыстайлісткі зборнай Аўстраліі Дашчынскага ўзялі два медалі на этапе Кубка свету

3 лютага, 12:15

Аўстралійкі Даніэль Скот і Эбі Уілкакс заваявалі сярэбраны і бронзавы медалi на этапе Кубка свету па лыжнай акрабатыцы ў амерыканскім Дзір-Вэлі.

Золата ўзяла амерыканка Вінтэр Вінецкі, якая набрала 77,90 бала. Такую ж суму балаў набрала Скот. У выпадку роўнасці ачкоў для вызначэння пераможцы звяртаюцца да горшых ацэнак аднаго з пяці рэферы, якія «адкідаюцца» і не ідуць у залік.

Адзначым, што зборную Аўстраліі трэці год трэніруе двухразовы прызёр Алімпійскіх гульняў беларус Дзмiтрый Дашчынскі.

Кубак свету

Лыжная акрабатыка

Дзір-Вэлі (ЗША)

Жанчыны

1. В. Вінецкі (ЗША) – 77,90.

2. Д. Скот (Аўстралія) – 77,90.

3. Э. Уілкакс (Аўстралія) – 76,85.

У агульным заліку пасля трох этапаў з шасці лідзіруе Вінецкі (232 ачкі). Яе пераследуе Скот (200). Трэцяе месца ў Марыён Тэно з Канады (122).