Tribuna/Футбол/Блогі/Беларусский футбол/«Шахцёр» – зноў чэмпіён Беларусi. Гэта было нават занадта лёгка

«Шахцёр» – зноў чэмпіён Беларусi. Гэта было нават занадта лёгка

Трэці запар тытул.

Аўтар — bytribuna com
12 лістапада 2022, 16:20
2
«Шахцёр» – зноў чэмпіён Беларусi. Гэта было нават занадта лёгка

У суботу прайшоў 30 тур ЧБ, усе матчы якога пачыналіся адначасова. Ён павінен быў адказаць на пытанні, хто якія медалі возьме. На золата прэтэндавалі «Шахцёр» і «Энергетык-БДУ».

Зрэшты, у Салігорску ўсё залежала толькі ад гаспадароў: выйгрыш у «Белшыны» забяспечваў чэмпіёнства. Першы тайм скончыўся 0:0, але ўжо на пачатку другога «Шахцёр» зняў пытанні. На 50-й хвіліне Дзмітрый Падстрэлаў прыгожым далёкім ударам трапіў у штангу, а на дабіванні завіслі толькі абаронцы бабруйчан, але не Максім Скавыш. Ён даслаў мяч у пустую браму.

А неўзабаве капітан гасцей Дзмітрый Гомза ў нягеглым падкаце збіў у сваёй штрафной усё таго ж Падстрэлава – і Ігар Іванавіч рэалізаваў пенальці.

На 63-й хвіліне Скавыш аформіў дубль і давёў лік да 3:0.

«Белшына» адгуляла адзін гол, але гэта ніяк не псавала радасць салігарчан, якія самі забілі яшчэ – 4:1. Тым больш аказалася, што «Шахцёр» мог і прайграваць – таму што не змог набраць ачкоў «Энергетык-БДУ», якi застаўся на другiм месцы.

Салігорскі клуб узяў чацвёрты чэмпіёнскі тытул у гісторыі (2005, 2020, 2021, 2022) і трэці запар. Цi можна гэта называць ужо гегемоніяй?

Іншыя пасты блога

Усе пасты