Усе навіны

Беларускі барэц Ярашэвіч пра міжнародны бан: «Вялікі ўдар па ўсіх відах спорту. Юнакі не атрымліваюць патрэбны досвед, гэта пакіне след дакладна»

25 красавіка 2023, 18:54

Беларускі барэц грэка-рымскага стылю ў вагавой катэгорыі да 87 кг Ігар Ярашэвіч падзяліўся думкамі пра міжнародны бан.

– Не было нейкай страты матывацыі, таму што, калі нас адхілілі ад міжнародных стартаў, неяк так уся наша дзяржава сумесна з расійскай уключылася, што стартаў было нават больш, чым калі дарогі былі ўсюды адчыненыя. У некаторых месцах сышлі відавочныя фаварыты, і мая вага не выключэнне. У нас усе тытулаваныя спартоўцы ў нашай вазе. Я думаю, калі б нас туды дапусцілі, сусветны б п'едэстал змяніўся дакладна.

– Вас, дарослых, адхілілі. Наколькі ты думаеш, дзеці ў Беларусі маглі барацьбой перастаць цікавіцца, можа быць? Ці такога няма?

– Не, гэта вялікі ўдар, я лічу, па ўсіх відах спорту, не толькі барацьбе. Таму што яны не атрымліваюць патрэбны міжнародны досвед у юнацкім узросце: у 15 гадоў, 18, 20. Гэта пакіне свой след дакладна на найбліжэйшае пакаленне, – сказаў Ярашэвіч.

Нагадаем, у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022-га працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі, МАК 28 лютага 2022-га апублікаваў рэкамендацыю адхіліць прадстаўнікоў Расіі і Беларусі ад міжнародных спаборніцтваў, як i зрабiла большасць сусветных федэрацый па відах спорту.

28 сакавіка 2023-га МАК абвясцiў, што з гэтага моманту рэкамендуе дапускаць да міжнародных спаборніцтваў беларускіх і расійскіх індывідуальных атлетаў у нейтральным статусе, калі такія спартсмены не дапускалі «актыўнай падтрымкі» вайны ва Украіне, а таксама не маюць кантракта з ваеннымі або сілавымі ведамствамі Беларусі ці Расіі.