Усе навіны

Глінчук заваяваў алімпійскую ліцэнзію па грэка-рымскай барацьбе

10 траўня, 23:51

Беларускі барэц грэка-рымскага стылю Павел Глінчук заваяваў алімпійскую ліцэнзію на сусветным кваліфікацыйным турніры.

У вырашальным паядынку за апошнюю алімпійскую ліцэнзію беларус быў мацнейшы за эстонца Хейкі Набі.

Па падліках Tribuna.com, беларусы ўзялі 25 ліцэнзій на АГ-2024: раней паступілі восем у барацьбе, па тры ў плаванні, цяжкай атлетыцы i веславанні на байдарках i каноэ, па дзве ў прыжках на батуце i акадэмічным веславанні, а таксама па адной у веласпорце, тхэквандо і стральбе.

Акрамя таго, чакаюць рашэння МАК Беларускія лёгкаатлеты з выкананым нарматывам, а ў шэрагу відаў з удзелам беларускіх спартсменаў кваліфікацыя на АГ працягваецца.