Усе навіны

Маскевіч заваяваў алімпійскую ліцэнзію

9 траўня, 20:31

У Стамбуле праходзіць алімпійскі кваліфікацыйны турнір па барацьбе. Беларусы бяруць удзел у нейтральным статусе.

Ураджэнец Барысава Кірыл Маскевіч стаў уладальнікам ліцэнзіі па грэка-рымскай барацьбе ў вагавой катэгорыі да 87 кг.

У паўфінале аказаўся мацнейшым за спартсмена з Даніі Турпал-Алі Бісултанава.

Нагадаем, МАК лічыць магчымым удзел у АГ спартсменаў з Беларусі і Расіі толькі ў статусе індывідуальных нейтральных атлетаў (AIN) пры выкананні шэрагу патрабаванняў, сярод якіх адсутнасць «актыўнай падтрымкі» вайны ва Украіне, а таксама кантракта з ваеннымі або сілавымі ведамствамі Беларусі або Расіі. Магчымасць допуску AIN да Гульняў будзе вызначаць спецыяльна створаная МАК камісія AINERP.

Па падліках Tribuna.com, беларусы ўзялі 24 ліцэнзіi на АГ-2024: раней паступілі раней паступілі сем у барацьбе, па тры ў плаванні, цяжкай атлетыцы i веславанні на байдарках i каноэ, па дзве ў прыжках на батуце i акадэмічным веславанні, а таксама па адной у веласпорце, тхэквандо і стральбе. Акрамя таго, чакаюць рашэння МАК беларускія лёгкаатлеты з выкананым нарматывам, а ў шэрагу відаў з удзелам беларускіх спартсменаў кваліфікацыя на АГ працягваецца.

Алімпіяда-2024 пройдзе з 26 ліпеня па 11 жніўня ў Парыжы.