Усе навіны

Маскевіч пра допуск у нейтральным статусе: «Спачатку мы радаваліся, цяпер непрыемна: замест сцяга – белы квадрацiк, замест гімна – незразумелая музыка»

22 траўня, 08:44

Беларускі барэц Кірыл Маскевіч падзяліўся меркаваннем аб допуску айчынных спартсменаў да міжнародных спаборніцтваў у нейтральным статусе.

– Калі толькі нас дапусцілі, а барцоў дапусцілі аднымі з першых, мы радаваліся любым умовам. Але, выступаючы ўжо паўгода і паднімаючыся на пастамент, калі замест сцяга паднімаецца нейкі белы квадрацік, а замест гімна іграе нейкая незразумелая музыка, якую ты чуеш упершыню, на душы непрыемна.

Тут трэба аддаць належнае нашай федэрацыі, якая дома сустракае нас са сцягам і гімнам. Гэта дадае яшчэ большай радасці ад перамог нашых, – сказаў Маскевіч.

Нагадаем, МАК лічыць магчымым удзел у АГ спартсменаў з Беларусі і Расіі толькі ў статусе індывідуальных нейтральных атлетаў (AIN) пры выкананні шэрагу патрабаванняў, сярод якіх адсутнасць «актыўнай падтрымкі» вайны ва Украіне, а таксама кантракта з ваеннымі або сілавымі ведамствамі Беларусі або Расіі. Магчымасць допуску AIN да Гульняў будзе вызначаць спецыяльна створаная МАК камісія AINERP.