Усе навіны

Прарэжымны падпісант Лях: «Беларусь – адна з наймацнейшых байцоўскіх краін у свеце. Усе разумеюць, што без нас губляецца канкурэнцыя, відовішчнасць»

25 красавіка 2023, 19:30

Беларускі баец і падпісант прарэжымнага ліста Павел Лях падзяліўся думкамі пра міжнародны бан.

– Усе разумеюць, што, зноў жа, без нас губляецца тая канкурэнцыя, тая відовішчнасць, якая прысутнічала. Мы вельмі байцоўская краіна, адна з наймацнейшых краін не толькі ў Еўропе, а і ў свеце. І мне здаецца, многія спартоўцы, можа быць, нават у нейкім сэнсе і задаволеныя тым, што мы не ўдзельнічаем. Федэрацыя разумее, што для прыцягнення гледачоў, для нейкіх, можа быць, інвестыцый, спонсараў, усё ж выгадна прыцягваць нашы краіны.

Зборная Расіі, напэўна наймацнейшая краіна ў свеце. І па ўнутранай канкурэнцыі там вельмі цяжка. То бок, дапусцім, на чэмпіянаце свету ўдзельнічае адзін удзельнік ад краіны. У Расіі ж такіх людзей, якія могуць годна прадставіць, каля пяці-шасці чалавек. І кожны з гэтых шасці чалавек мог бы прынесці медаль на буйным форуме. Таму, можа быць, у нейкім сэнсе удзельнічаць на такіх спаборніцтвах у Расіі нават складаней, чым удзельнічаць на чэмпіянаце Еўропы або чэмпіянаце свету, – заявіў Лях.

Нагадаем, у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022-га працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі, МАК 28 лютага 2022-га апублікаваў рэкамендацыю адхіліць прадстаўнікоў Расіі і Беларусі ад міжнародных спаборніцтваў, як i зрабiла большасць сусветных федэрацый па відах спорту.

28 сакавіка 2023-га МАК абвясцiў, што з гэтага моманту рэкамендуе дапускаць да міжнародных спаборніцтваў беларускіх і расійскіх індывідуальных атлетаў у нейтральным статусе, калі такія спартсмены не дапускалі «актыўнай падтрымкі» вайны ва Украіне, а таксама не маюць кантракта з ваеннымі або сілавымі ведамствамі Беларусі ці Расіі.