Усе навіны

Падпісант за рэжым Кадзімагамедаў пра міжнародны бан: «Прастой некаторым на карысць пайшоў, крыху адпачылі псіхалагічна»

26 красавіка 2023, 10:39

Натуралiзаваны дагестанскі барэц і падпісант прарэжымнага ліста Магамедхабіб Кадзімагамедаў падзяліўся думкамі пра міжнародны бан.

– Ёсць канкурэнцыя вельмі добрая. У некаторых месцах нават па трое-чацвёра хлопцаў. Добрая моладзь расце, я думаю, канкурэнцыя заўсёды будзе тут у камандзе.

Я думаю, наадварот, некаторым [прастой] на карысць пайшоў, таму што крыху адпачылі хлопцы псіхалагічна. Увесь час у напружанні да гэтага часу бывалі ад спаборніцтваў да спаборніцтваў. Цяпер нейкі прастой атрымаўся, і я думаю з новымі такімі сіламі галоднымі ўсе выйдуць, – сказаў Кадзімагамедаў.

Нагадаем, у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022-га працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі, МАК 28 лютага 2022-га апублікаваў рэкамендацыю адхіліць прадстаўнікоў Расіі і Беларусі ад міжнародных спаборніцтваў, як i зрабiла большасць сусветных федэрацый па відах спорту.

28 сакавіка 2023-га МАК абвясцiў, што з гэтага моманту рэкамендуе дапускаць да міжнародных спаборніцтваў беларускіх і расійскіх індывідуальных атлетаў у нейтральным статусе, калі такія спартсмены не дапускалі «актыўнай падтрымкі» вайны ва Украіне, а таксама не маюць кантракта з ваеннымі або сілавымі ведамствамі Беларусі ці Расіі.