Усе навіны

Расійскі барэц Сідакоў, які прымаў удзел у мітынгу ў падтрымку вайны ва Украіне, атрымаў ліцэнзію на Алімпіяду-2024

17 верасня, 21:59

Расійскі барэц Заурбек Сідакоў атрымаў ліцэнзію на Алімпіяду-2024 на чэмпіянаце свету па вольнай барацьбе, які праходзіць у Сербіі.

Сідакоў выступае на ЧС у нейтральным статусе. У паўфінале вагавой катэгорыі да 74 кг расіянін перамог Турана Байрамава з Азербайджана. Выхад у фінал забяспечыў квоту Сідака на Алімпіяду ў Парыжы.

Сідакоў з'яўляецца дзейным алімпійскім чэмпіёнам. 18 сакавіка 2022 года ён прыняў удзел у мітынгу ў падтрымку вайны ва Украіне на стадыёне «Лужнікі».

Чэмпіянат свету праходзіць у Бялградзе з 16 па 24 верасня. Ён з'яўляецца ліцэнзійным адборам да Алімпіяды.