Усе навіны

Украінскі прызёр Алімпіяды Насібаў пра абстрэл залі, дзе ён трэніраваўся: «Суседзі», «браты», дзякуй вам за ўсё»

18 кастрычніка, 14:52

Украінскі сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў-2020 у Токіа ў грэка-рымскай барацьбе Парвіз Насібаў адрэагаваў на абстрэл расіянамі спартыўнай залы ў Запарожжы, дзе ён трэніраваўся.

«Зала, дзе мы трэніраваліся. «Суседзі», «браты», дзякуй вам за ўсё», – напісаў Насібаў.

Нагадаем, з 24 лютага 2022 году Расія працягвае вайну ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.