Tribuna/Футбол/Блогі/О духе времени/Новы трэнд у гродненскім футболе? Адразу два клуба пужаюць у сацсетках заўзятараў турмой за «экстрымізм»
Фота

Новы трэнд у гродненскім футболе? Адразу два клуба пужаюць у сацсетках заўзятараў турмой за «экстрымізм»

«Вызначыліся» ў Смаргоні і Слоніме.

Аўтар — Alex Zagorski
22 жніўня, 12:46
Новы трэнд у гродненскім футболе? Адразу два клуба пужаюць у сацсетках заўзятараў турмой за «экстрымізм»

Здаецца, на Гарадзеншчыне намеціўся новы трэнд ва ўзаемадзеянні з заўзятарамі. У сацсетках адразу двух клубаў рэгіёна – «Смаргоні» з вышэйшай і «Слоніма-2017» з першай лігі – з'явіліся пасты з пагрозамі аб пазбаўленні волі за так званую рэжымам «экстрымісцкую дзейнасць».

«Смаргонь» апублікавала адпаведны допіс на старонцы VK (1616 падпісчыкаў) і Telegram (564 падпісчыка):

Слонімскі футбольны клуб выклаў пагрозы ў Telegram (294 падпісчыка) і Instagram (1143 падпісчыка):

Гэткія крэатывы ад прэс-службаў не знайшлі вялікай падтрымкі ў аўдыторыі клубаў – 18 падабаек на пастах ў Instagram і Telegram «Слоніма», 1 падабайка – ў VK «Смаргоні», а ў Telegram смаргонцаў увогуле паступова множацца дызлайкі:

Чакаем працягу ад астатніх каманд з Гродненскай вобласці, а можа, і ўсёй краіны?

Іншыя пасты блога

Усе пасты