Tribuna/Баскетбол/Блогі/О духе времени/Пасля камінг-аўта Сныцінай «Трыбуна» спытала ў падпісчыкаў, як яны ставяцца да легалізацыі аднаполых шлюбаў у новай Беларусі – паказваем вынікі

Пасля камінг-аўта Сныцінай «Трыбуна» спытала ў падпісчыкаў, як яны ставяцца да легалізацыі аднаполых шлюбаў у новай Беларусі – паказваем вынікі

Традыцыяналізм і прагрэсіўнасць.

Аўтар — Alex Zagorski
2 кастрычніка, 14:45
Пасля камінг-аўта Сныцінай «Трыбуна» спытала ў падпісчыкаў, як яны ставяцца да легалізацыі аднаполых шлюбаў у новай Беларусі – паказваем вынікі

30 верасня ў выпуску кулінарнага шоў кіраўніка Беларускага свабоднага тэатра Мікалая Халезіна на YouTube беларуская баскетбалістка Кацярына Сныціна зрабіла камінг-аўт. Спартсменка распавяла, што яе сям'я і сябры заўсёды ведалі, што яна сустракаецца з дзяўчатамі, але адкрыта яна ніколі не распавядала пра адносіны з людзьмі свайго пола з-за «атмасферы ў Беларусі». Цяпер жа, на думку Сныцінай, грамадства стала «больш гатовым» да гэтага. Пра другую палоўку баскетбалісткі мы пісалі ў артыкуле ніжэй.

З гэтай нагоды «Трыбуна» ў сваіх сацыяльных сетках спытала ў падпісчыкаў як яны ставяцца да магчымасці легалізацыі аднаполых шлюбаў у новай Беларусі, свабоднай ад лукашызму. Вось якія атрымаліся вынікі па стане на 12:00 2 кастрычніка.

Telegram. Падпісчыкам прапанавалася паставіць адпаведныя рэакцыі на пост. 112 чалавек «за», 148 – «супраць», 24 – «не ведаю».

Instagram. Свае думкі падпісчыкам прапанавалі выказаць у каментарах да паста. Атрымаўся парытэт: 40 пазітыўных допісаў, 40 – негатыўных, 5 – нейтральных.

Вось думкі некаторых карыстальнікаў – якая пазіцыя вам бліжэй?

Твітар. Свае меркаванні прапанавалася выказаць у апытанцы. 91% за легалізацыю аднаполых шлюбаў, 9% – супраць. Удзел у галасаванні ўзялі 85 чалавек.

***

Як бы не ставіліся беларусы да пытання пра легалізацыю аднаполых шлюбаў (колькі людзей – столькі меркаванняў), а навіна пра камінг-аўт Кацярыны Сныцінай атрымала вялікую падтрымку: у каментарах Instagram «Трыбуны» большая колькасць допісаў была пазітыўная. Падтрымалі Сныціну і калегі-спартсмены: Яўген Вяроўка, Алена Леўчанка, Наталля Марчанка і Канстанцін Якаўлеў.

Выказалася і сама баскетбалістка – яна падзякавала ўсім за падтрымку:

– Пасля ўчорашняга дня адкрыццяў з нагоды фонду і маім асабістым жыцці мне напісалі гэтулькі паведамленняў са словамі падтрымкі. Я рэальна не атрымала ніводнага негатыўнага каментара.

Гэта не да таго, што я не пераварваю негатыў, а да таго, што людзі, якія мяне атачаюць гатовыя да свабоды, гатовыя да таго, што кожны вольны любіць таго, каго захоча, гатовыя прымаць адзін аднаго такімі, якімі мы ёсць. Гэта вельмі класна. Дзякуй. Я вам вельмі ўдзячная, – сказала Сныціна ў сваім Instagram.

Іншыя пасты блога

Усе пасты