Tribuna/Футбол/Блогі/Беларусский футбол/Біёнчык ловіць шмат хейту, але хапае і тых, хто за яго. Дзеля трэнера нават едуць у Мазыр

Біёнчык ловіць шмат хейту, але хапае і тых, хто за яго. Дзеля трэнера нават едуць у Мазыр

Пры гэтым пярэчанняў коўч не церпiць.

Аўтар — Pam-pam
6 красавіка, 09:00
1
Біёнчык ловіць шмат хейту, але хапае і тых, хто за яго. Дзеля трэнера нават едуць у Мазыр

Галоўны трэнер мазырскай «Славіі» Іван Біёнчык – не самы просты чалавек для футбалістаў. Ён можа без тлумачэння прычын саслаць у дубль, падзрае ў сiмуляцыi траўм i ўвогуле не вельмi кантактуе з футбалiстамi.

Крыніцы «Трыбуны» паведамлялі, што ў гэтае мiжсезонне некаторыя гульцы адмовiлiся ехаць у Мазыр менавіта з-за расказаў пра галоўнага трэнера, а iх хапала. Так, расійскі паўабаронца «Дняпра» Юрый Клачкоў скардзіўся, што пасля тыдня на праглядзе Бiёнчык не выпусціў яго на поле ў таварыскім матчы, а потым сказаў, што забыўся на iснаванне гульца, чаго расiянiн увогуле не зразумеў. На яго думку, Біёнчыку патрэбны толькі тыя футбалісты, якіх ён можа кантраляваць «на полі, падчас абеду і наогул дзе заўгодна» (нешта падобнае казаў раней і Руслан Юдзянкоў).

Яўген Барсукоў, хоць i не вылучаў прэтэнзiй Бiёнчыку, казаў, што трэнер у адну асобу вырашыў пазбавiць гульца статусу капiтана «Славii», але адмовiўся даваць падрабязнасцi. Ужо ў мiжсезонне адбылася яшчэ адна дзiўная гiсторыя: праз два месяцы пасл заключэння кантракту з Аляксандрам Буцько той пакiнуў «Славiю». Бiёнчык заявiў, што футбалiст быццам бы сам падышоў да трэнера i «сказаў, што лічыць сябе некампетэнтным, каб знаходзіцца ў камандзе і ў цэлым у вышэйшай лізе». Коўч таксама дадаў, што «падзяляе пункт гледжання» гульца i «адпусціў чалавека, каб ён не мучыўся». Сам Буцько адмаўчаўся, але ў хуткiм часе перайшоў у iншую каманду Д1 – «Iслач».

Асобна стаiць гiсторыя расiйскага форварда Андрэя Панюкова, якi хутка пайшоў ад Бiёнчыка ў 2023-м, а потым казаў, што ў трэнера нiбыта «100% манія велічы, псіхічнае адхіленне», ды яшчэ шмат чаго.

Але ж ёсць i адваротныя прыклады – некаторыя навiчкi «Славii» гэтага года ўвогуле выбралi клуб менавiта праз Бiёнчыка. Нападаючы Уладзіслаў Ложкін адзначыў, што ў яго былі іншыя варыянты і ў Беларусі, і за яе межамі, але футбалiст вырашыў, што найлепш падыходзiць «Славiя», «тым больш Бiёнчык вельмі амбіцыйны, развівае шмат футбалістаў». Яшчэ адзiн навiчок клуба Аляксандр Чыж адзначаў, што таксама меў яшчэ прапановы, але «адштурхоўваўся ад асобы галоўнага трэнера» «Славіi», i выказаў упэўненасць, што хутка адаптуецца пад патрабаваннi коўча.

Пасля асабістай размовы з трэнерам у клуб пагадзіўся вярнуцца расійскі абаронца Георгій Бугулаў, а экс-паўабаронца «Мінска» Юлій Кузняцоў сказаў, што перад пераходам ад знаёмых футбалiстаў пачуў пра «прафесійны падыход і яго моцны трэніровачны працэс» ад Бiёнчыка. Рады вярнуцца да сумеснай працы быў і Раман Грыбоўскі. Нападаючы згодзен, што Біёнчык – патрабавальны спецыяліст, але гэта вельмі падабаецца гульцу, таму што «трэба імкнуцца да большага».

Новы брамнік мазырчан Арцём Сарока таксама пагадзіўся прыехаць у Мазыр дзякуючы асобе галоўнага трэнера, з якім ён працаваў раней у «Лучы» і «Дняпры», дзе, па словах галкіпера, была «цудоўная атмасфера». Сароке лічыць Біёнчыка «кваліфікаваным трэнерам з сучасным бачаннем футбола».

Ёсць i тыя, хто працаваў з коўчам у мiнулым сезоне ды застаўся задаволеным. Напрыклад, Павел Чыкіда назваў Бiёнчыка «выдатным чалавекам і трэнерам», а Крысціян Дрос распавядаў, што «з першага дня трэнер вучыў думаць пазітыўна, думаць толькі пра перамогу».

Што ж сам Бiёнчык? Ён упэўнены ў вернасцi свайго падыходу да камунiкацыi i фактычна пацвержвае чужыя словы пра тое, што не церпiць абсалютна нiякiх пярэчанняў.

«Усе прынятыя рашэнні былі правільнымі. Тыя хлопцы, якія ўпарта працуюць, прымаюць і разумеюць усе патрабаванні трэнерскага штаба, не наракаюць і не ныюць, паводзяць сябе па-мужчынску, і будуць складаць касцяк каманды. З тымі, хто думае інакш, нам не па дарозе», – паставiў перад фактам коўч.

Іншыя пасты блога

Усе пасты