Усе навіны

Дэлегацыя БФСС правяла працоўную сустрэчу ў Дзяржаўным дэпартаменце ЗША

26 кастрычніка 2022, 20:27

25 кастрычніка, сумесная дэлегацыя ўкраінскіх і беларускіх спартсменаў разам з прадстаўнікамі Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці правялі афіцыйную сустрэчу з дырэктарам Офіса па Усходняй Еўропе Дзяржаўнага дэпартамента ЗША Даніэлем Бішофам.

Падчас сустрэч былі абмеркаваны пытанні санкцыйнага ўзмацнення ў спартыўнай галіне на рэжымы Лукашэнкі і Пуціна, пазбаўленне НАК Беларусі і федэрацый міжнароднага прадстаўніцтва, візавыя абмежаванні для спартсменаў, якія падтрымліваюць дыктатуру ў Беларусі і вайну ва Украіне.

У сустрэчы узялі ўдзел украінская лёгкаатлетка, шматразовая чэмпіёнка Еўропы і свету, алімпійская прызёрка Вольга Саладуха і беларускі лёгкаатлет, чэмпіён Еўропы, прызёр Алімпійскіх гульняў Андрэй Краўчанка, а таксама супрацоўнікі Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці.