Усе навіны

Старшыня БФЛА Ціхан: «Калі б мне далі зараз сельскую гаспадарку, я з задавальненнем вывучу гэтую справу. Гэта ж наша карміцелька-зямля, на якой мы выраслі».

28 лістапада 2022, 13:15

Старшыня БФЛА Іван Ціхан падзяліўся думкамі пра тое, у якой галіне, акрамя спартыўнай, мог бы працаваць.

Іван Ціхан. Калі чалавек займаецца любімай справай, калі па душы працуе, то так спакойна, ён проста спрабуе паспець усё своечасова зрабіць і не выпусціць шматлікія рэчы.

Супрацоўніца госТБ.Ты не шкадуеш, што стаў галоўным?

Іван Ціхан. Што я рыхтаваўся да Алімпійскіх гульняў?

Супрацоўніца дзяржТБ. Так.

Іван Ціхан. Гэта ўсё прайшло, і я змог дайсці як дайшоў, на жаль, не зусім яскрава, як хацелася б. Ну, завяршыў.

Супрацоўніца дзяржТБ. А няхай паспрабуюць усе тры мяхі адразу цягнуць. Направа, налева і на плячах.

Іван Ціхан. Я ў 2008 годзе, калі нас абвінавацілі ва ўжыванні забароненых прэпаратаў, я так не думаў, што ў мяне нешта можа разгарнуцца. Таму зараз я ўспрымаю: скажуць, напрыклад, у іншай галіне - ну, і тую галіну вывучу.

Супрацоўніца дзяржТБ. То бок, калі табе зараз даць сельскую гаспадарку…

Іван Ціхан. О, я з задавальненнем вывучу гэтую справу. Гэта ж наша карміцелька-зямля, на якой мы выраслі. Чаму няма?

Супрацоўніца дзяржТБ. Што б ніколі не ўзначаліў?

Іван Ціхан. Цяжка ўзначальваць тое, што ты не ведаеш, і ад чаго залежаць лёсы людзей. Таму што, пакуль ты гэта вывучыш і даведаешся, людзі могуць пацярпець ад гэтага.

Супрацоўніца дзяржТБ. Гэта значыць медыкам ты не станеш?

Іван Ціхан. Так, гэта ж лёсы, чалавечае жыццё. Гэта вельмі складана.

⚽️Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com