Усе навіны

Іван Ціхан: «У тым годзе Індыя і Іран гатовы былі нас бачыць на сваіх адкрытых чэмпіянатах, але ўжо былі сфарміраваныя календары і бюджэт. У гэтым годзе разгледзім шчыльней»

27 снежня 2022, 09:34

Кіраўнік БФЛА Іван Ціхан расказаў аб тым, што федэрацыя разглядае ўдзел беларускіх атлетаў на адкрытых чэмпіянатах Індыі і Ірана ў наступным годзе.

Нагадаем, што шматлiкія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

«І ў тым годзе мы размовы вялі і з Індыяй, і з Іранам. Яны гатовы былі нас бачыць на сваіх адкрытых чэмпіянатах. У гэтым годзе мы больш шчыльна [будзем працаваць], таму што гэта ў тым годзе гэта ўсё адбылося [запрашэнне] у сакавіку месяцы, калі ўжо календары і бюджэт былі сфарміраваны. А ў гэтым годзе мы разгледзім больш шчыльна», – сказаў Ціхан.