Усе навіны

Старшы трэнер зборнай Беларусі па кіданнях Мялешка: «Нарматывы для траплення на Алімпійскія гульні ў нас выканалі 4 чалавекі»

27 снежня 2022, 10:00

Старшы трэнер зборнай Беларусі па кіданнях Аляксандр Мялешка расказаў, хто з беларускіх атлетаў на дадзены момант мог бы выканаць нарматывы для траплення на Алімпійскія гульні-2024 у Парыжы.

«Нарматывы для траплення на Алімпійскія гульні як ніколі высокія. Я думаю, што яны ўжо апублікаваны. І ў некаторых відах нарматывы такія, што цалкам рэальна, што з такім нарматывам можна быць на алімпійскім пастаменце. Вельмі высокія нарматывы.

Калі лічыць па выніках гэтага года, то ў нас з кідальнікаў выканалі б нарматыў [дзідаметнікі] Таццяна Халадовіч, Аляксей Каткавец, [малатабойка] Анастасія Маслава і [штурхальніца ядра] Алена Дубіцкая – вось 4 чалавекі, якія жалезна выканалі», – сказаў Мялешка.

Адзначым, што нарматывамі на Алімпійскія гульні-2024 у Парыжы для кідальнікаў дзіды ў мужчын з'яўляецца 85.50 м (у Каткоўца лепшы вынік сёлета 87.53 м), у жанчын – 64.00 м (у Халадовіч – 66.19 м), для малатабойцаў у жанчын – 74. м (у Маславай – 74.71 м), для штурхальніц ядра – 18.80 м (у Дубіцкай – 19.38 м).

Халадовіч, Каткавец і Маслава з'яўляюцца падпісантамі праўладнага ліста.