Усе навіны

Кіраўнік AIU Клацье пра абвінавачванне Маiсевiча: «Важная роля AIU заключаецца ў забеспячэнні бяспекі спартсменаў і абароне іх ад гвалту»

20 студзеня 2023, 12:16

Кіраўнік AIU Брэт Клацье пракаментаваў абвінавачванне былога галоўнага трэнера зборнай Беларусі па лёгкай атлетыцы Юрыя Маiсевiча ў парушэнні Кодэкса World Athletics.

«Важная роля AIU заключаецца ў забеспячэнні бяспекі спартсменаў і абароне іх ад гвалту. AIU старанна расследаваў гэтае пытанне і лічыць, што ёсць падставы для адказу за парушэнне Кодэкса добрасумленных паводзінаў», - сказаў Клацье.

Нагадаем, што лёгкаатлетка Крысціна Ціманоўская апынулася ў цэнтры скандалу на Алімпійскіх гульнях у Токіа, калі спартыўныя функцыянеры, без яе ведама, паставілі Ціманаўскую выступаць у эстафетнай камандзе, пасля чаго спрынтарка раскрытыкавала дзеянні трэнераў. У выніку Ціманаўскую знялі са стартаў і паспрабавалі вывезці ў Беларусь.

Пазней у СМІ была апублікаваная размова Ціманоўскай з галоўным трэнерам зборнай Беларусі па лёгкай атлетыцы Юрыем Маiсевічам і з намеснікам дырэктара РЦАП па лёгкай атлетыцы Артурам Шумаком.