Усе навіны

Недасекаў пра хейтэраў: «Паралістваю каментары, а там акаўнты без фатаграфій. Людзі хаваюць сваю асобу. А чаму мне ў твар ніхто не кажа?

24 студзеня 2023, 23:34

Падпісант праўладнага ліста спартсменаў, лёгкаатлет Максім Недасекаў падзяліўся меркаваннем аб хейтэрах.

– Давайце пра хейтэраў. Вы шмат негатыву атрымлівалі.

– Не звяртаць увагу. Ведаеце, колькі мне негатыву пісалі? У мяне там пад 6000 каментароў было. Я часам прагортваю, а тамака акаўнты ў асноўным без фатаграфій. Людзі некаторыя баяцца, хаваюць сваю асобу. А чаму мне ў твар ніхто не гаворыць гэта? Быў выпадак у [маім] дом, калі яны пісалі шмат, а як сустрэчу ў пад'ездзе – усё: «Добры дзень».

Дапамагчы ў гэтай сітуацыі можаце толькі вы самі: пабудаваць у галаве, як правільна рэагаваць. Калі немагчыма, то сваякі і сябры заўсёды падтрымаюць, – лічыць Недасекаў.