Усе навіны

Себасцьян Коу: «Мы сфармулюем умовы, пры якіх адхіленне Расіі і Беларусі можа быць адменена»

24 сакавіка 2023, 13:47

World Athletics створыць працоўную групу па пытанні допуску беларускіх і расійскіх спартсменаў да стартаў.

Пра гэта паведаміў кіраўнік міжнароднай федэрацыі Себасцьян Коу.

«На працягу некалькіх наступных тыдняў мы сфармулюем умовы, пры якіх адхіленне Расіі і Беларусі можа быць адменена», – сказаў Коу.

Нагадаем, што World Athletics адхіліла прадстаўнікоў Беларусі ад спаборніцтваў пад сваёй эгідай у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022 года працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

25 студзеня МАК дапусціў магчымасць зняцця адхілення на строгіх умовах, сярод якіх удзел у спаборніцтвах толькі ў нейтральным статусе і адсутнасць у біяграфіі «актыўнай падтрымкі» вайны ва Украіне.