Усе навіны

Украінская экс-лёгкаатлетка Саладуха: «Байкот – гэта крайняя мера, якую трэба будзе прымаць перад Алімпійскімі гульнямі, не цяпер»

22 красавіка 2023, 15:26

Народная дэпутатка Украіны і былая лёгкаатлетка Вольга Саладуха ў каментары Tribuna.com падзялілася думкамі пра загад аб забароне дэлегацыям украінскіх зборных удзельнічаць у спаборніцтвах, да якіх дапушчаны расіяне і беларусы.

– Мне як спартсменцы вельмі цяжка, таму што я разумею, што спартсмены трацяць дзесяцігоддзі для гэтых спаборніцтваў, укладваюць усе намаганні, каб выступаць на гэтых Алімпійскіх гульнях, але мы разумеем, што стаяць побач з гэтымі спартсменамі таксама вельмі цяжка.

Таму байкот – гэта крайняя мера, якую трэба будзе прымаць перад Алімпійскімі гульнямі, не цяпер. Таму я думаю, што ў нас усё яшчэ ёсць шляхі, трэба шукаць партнёраў, якія разам з намі мы бачылі выказванні мэра Парыжа. Калі яны адменяць візы, мы бачылі, што Сабаленку не дапусцілі… Таму гэта будзе яскравым прыкладам і спартсмены не захочуць туды прыязджаць. Стварыць умовы, пры якіх яны проста не прыедуць туды.

– А ўвогуле аб гэтых пяці пунктах? Вы зразумелі для сябе, як яны будуць інтэгравацца, ці няма ў вас разумення?

– Шчыра кажучы, для мяне гэта цяжка, таму што я чытала іх з розных бакоў. Цяпер ёсць прыклад федэрацыі футбола. Сказалі: «Мы дазваляем, яны (зборная Беларусі – заўв. Tribuna.com) у іншай групе». Але гэта тыя ж спаборніцтвы. Альбо яны яго павінны дапрацаваць і шырэй яго зрабіць, альбо спадзяюся, што яны яго ўвогуле неяк мадэрнізуюць. Бо не можа быць так, што адным можна, а іншым нельга. Мы проста робім канфлікт у сваіх відах спорту, – сказала Саладуха.

Нагадаем, 31 сакавіка ўрад Украіны забараніў сваім спартсменам удзельнічаць у адборачных стартах на Алімпіяду-2024, калі там прадстаўлены атлеты з Беларусі і Расіі.