Усе навіны

Краўчанка пра жонку Максімаву: «Цяжка ўкладаць сродкі, ня ведаючы дакладна, ці дазволяць ёй яшчэ калі-небудзь выступаць»

24 траўня, 15:10

Беларускі дзесяціборац Андрэй Краўчанка расказаў пра тое, як яго жонка-лёгкаатлетка Яна Максімава спрабуе прадоўжыць спартыўную кар'еру пасля вымушанага пераезду з Беларусі ў Германію.

– Каб трэніравацца, трэба шмат грошай. Мы тут пачынаем жыццё з нуля, таму нам з Янай складана ўкладваць у яе сродкі, не ведаючы дакладна, ці дазволяць ёй яшчэ калі-небудзь выступаць.

Яна зараз кожны дзень старана трэніруецца, нягледзячы на поўны ігнор з боку і таго ж МАК, і іншых арганізацый. Задор у яе ўжо не той. Яна засмучаная, што так адбываецца. Але за ўсё трэба плаціць, – сказаў Краўчанка.

Нагадаем, у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022-га працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі, МАК 28 лютага 2022-га апублікаваў рэкамендацыю адхіліць прадстаўнікоў Расіі і Беларусі ад міжнародных спаборніцтваў, як i зрабiла большасць сусветных федэрацый па відах спорту.

28 сакавіка 2023-га МАК абвясцiў, што з гэтага моманту рэкамендуе дапускаць да міжнародных спаборніцтваў беларускіх і расійскіх індывідуальных атлетаў у нейтральным статусе, калі такія спартсмены не дапускалі «актыўнай падтрымкі» вайны ва Украіне, а таксама не маюць кантракта з ваеннымі або сілавымі ведамствамі Беларусі ці Расіі.