Усе навіны

На чацвёртым этапе Дыяментавай лігі пабілі тры сусветныя рэкорды

10 чэрвеня, 11:47

У Парыжы завяршыўся чацвёрты этап Дыяментавай лігі. Тры лёгкаатлеты ўстанавілі сусветныя рэкорды ў сваіх бегавых дысцыплінах.

Кенійка Фаіт Кіп'егон паказала найлепшы ў гісторыі вынік у бегу на 5000 метраў – яна прыбегла на фініш за рэкордныя 14:05.20 хвілін. Фаіт толькі трэці раз у сваёй кар'еры ўдзельнічала ў забегу на 5 кіламетраў.

Эфіопскі бягун Ламеха Гірма пабіў рэкорд Саіфа Саіда Шахіна, пераадолеўшы адлегласць 3000 метраў з перашкодамі за 7:52.11 хвілін.

Нарвежац Якаб Інгебрыгтсен прыняў удзел у дысцыпліне, якая не ўваходзіць у афіцыйную катэгорыю Дыямантавай лігі – забег на дзве мілі. Зрэшты, Якабу ўдалося перасягнуць рэкорд, які трымаўся 26 гадоў, прыбегшы на фініш з вынікам 7:54.10 хвілін.

З вынікамі ўкраінскіх лёгкаатлетак можна азнаёміцца тут.