Усе навіны

Эфіёпская лёгкаатлетка Асефа выйграла Берлінскі марафон і абнавіла жаночы сусветны рэкорд

25 верасня, 11:25

Эфіопская бягуха Тыгіст Асефа выйграла жаночы Берлінскі марафон-2023, паралельна абнавіўшы новы сусветны рэкорд.

Спартсменка пераадолела дыстанцыю за 2 гадзіны, 11 хвілін і 53 секунды, што на 2 хвіліны і 51 секунду хутчэй, чым паказчык Брыджыд Кагеі на Чыкагскім марафоне ў 2019 годзе.

Кенійка тады пабіла рэкорд брытанкі Полы Рэдкліф, які трымаўся 16 гадоў.

Нагадаем, Асефа выйграла і леташні Берлінскі марафон.

Да гэтага эфіёпка спецыялізавалася на дыстанцыі 800 метраў, і толькі вясной 2022-га дэбютавала на марафоне, заняўшы 7-е месца на спаборніцтвах у Эр-Рыядзе.