Усе навіны

Мірончык-Іванова аб «парламенце» Лукашэнкі: «Муж мяне пераконваў, наводзіў на гэтыя думкі і дзеянні»

18 сакавіка, 12:14

Беларуская лёгкаатлетка, падпісантка за рэжым, член «парламента» Лукашэнкi Анастасія Мірончык-Іванова распавяла, што трэнер і муж Сяргей Іваноў паўплываў на рашэнне ўвайсці ў «парламент» Лукашэнкі.

– Як табе ўдалося пераканаць трэнера і мужа, што ты зможаш і ў палітыцы гэтак жа добра, як і ў спорце?

– Мне здаецца, гэта ён мяне пераконваў, наводзіў на гэтыя думкі і дзеянні. А ўвогуле, усё ў нас сумесна атрымалася. Бо ён назіраў і бачыў у мяне несуцішную энергію і лідарскія якасці.

Бачыў і ведаў, што я вельмі люблю дапамагаць людзям, і накіраваў мяне ў тое рэчышча. Дарэчы, ідэя з вучобай у Акадэміі кіравання таксама яго ідэя. Я хацела крыху пазней гэта ўсё арганізаваць і паступіць, – сказала Мірончык-Іванова.