Усе навіны

Мазуронак пра міжнародны бан: «Не параўнаецца са смерцямі людзей, да якіх прыйшлі з вайной. Функцыянерам можна пахваліцца кучай медалёў з расіянамі»

21 сакавіка, 15:23

Беларуская бягуха Вольга Мазуронак распавяла ў інтэрв'ю блогу «Людзі» распавяла пра сваё стаўленне да міжнароднага бану спартсменаў.

– Няўжо Кавальчука не хвалюе спартыўны вынік, каб не спрабаваць захаваць найлепшых атлетаў?

– Ды кіньце. Ён закліканы кантраляваць зусім іншае. Проста сочыць за ўсімі. Які спорт? Я вам скажу, што цяперашняя сітуацыя Кавальчуку на карысць, як і многім спартыўным функцыянерам. Міжнародных стартаў няма, таму можна прывезці кучу медалёў са спаборніцтваў з расіянамі і пахваліцца гэтым.

– Як ставіцеся да таго, што беларускіх спартсменаў адхілілі пасля пачатку вайны ад міжнародных стартаў і пакуль толькі некаторых вярнулі ў нейтральным статусе?

– Тут атрымліваецца замкнёнае кола. Відавочна, хто ва ўсім вінаваты. Ні адзін бан не параўнаецца са смерцямі людзей, да якіх прыйшлі з вайной. Карыстаючыся выпадкам, пажадаю, каб ва Украіне хутчэй наступіў мір. Шкада атлетаў. Згодна, што нельга было дапускаць тых, хто падтрымлівае дзеянні Расіі. Але такіх персанажаў было няшмат. А астатнія? Любы адэкватны чалавек супраць вайны. Аднак змяніць сітуацыю ніхто са спартсменаў не ў сілах. Іх адхіленне ні на што не паўплывала, – сказала Мазуронак.