Усе навіны

IBU вырабіў для Блашко копіі медалёў замест згубленых з-за вайны ва Украіне

6 студзеня 2023, 17:51

Былая біятланістка зборнай Беларусі, якая цяпер выступае ў складзе ўкраінскай каманды Дар'я Блашко, атрымала ад IBU копіі медалёў, якія спартсменка страціла з-за пачатку поўнамаштабнага ўварвання РФ.

Нагадаем, з 24 лютага Расія працягвае вайну ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

Сярод іх медаль за 3-е месца ў адзіночнай змешанай эстафеце на кубку свету ў Абергофе ў студзені мінулага года.

«Дзякую IBU за аднаўленне медалёў за мінулы сезон, якія былі знішчаны ў пачатку вайны», – напісала Блашко.

Адзначым, у сакавіку была разбурана біятлонная база ў Чарнігаве, дзе спартсменка 10 дзён хавалася ад абстрэлаў.