Усе навіны

Блашко, хутчэй за ўсё, прапусціць пазасталыя гонкі на ЧС-2023 па біятлоне

10 лютага 2023, 20:56

Трэнер жаночай зборнай Украіны па біятлоне Аляксандр Краўчанка пракаментаваў 84-ю пазіцыю экс-біятланісткі зборнай Беларусі, якая цяпер выступае ва ўкраінскай камандзе Дар'і Блашко ў спрынце на чэмпіянаце свету.

«На жаль, мы ўбачылі вынік Дашы. Мы далі ёй магчымасць праверыць сябе. Доўга думалі з Юраем (Старэйшым трэнерам зборнай Украіны – Tribuna.com) ці будзе гэта індывідуальная гонка або спрынт.

Усё ж вырашылі спрынт, бо гэта карацейшая дыстанцыя. Бачым, што хвароба, якая ў яе ёсць, так проста не праходзіць.

У далейшым, я думаю, яна тут ужо выступаць не будзе. А па сезоне мы яшчэ ўбачым. Юрай будзе прымаць канчатковае рашэньне.

Яе нехта заменіць з дзяўчат у індывідуалцы. Паглядзім, у якім стане іншыя, пагаворым.

У нас яшчэ ёсць Любоў Кіпячанкова, не будзем забываць. Больш будзем разлічваць на эстафету.

Але і ў індывідуальнай гонцы могуць быць неспадзеўкі з гэтым надворʼем. Калі справіцца са стральбой, то можа быць добры вынік», – сказаў Краўчанка.

Блашка паказала найгоршы лыжны ход у гонцы.