Tribuna/Футбол/Блогі/О духе времени/Паглядзелі, як беларускія спортклубы віншавалі з Днём роднай мовы. Вынік нас уразіў (у сумным сэнсе)

Паглядзелі, як беларускія спортклубы віншавалі з Днём роднай мовы. Вынік нас уразіў (у сумным сэнсе)

Можна пералiчыць на пальцах.

Аўтар — Alex Zagorski
21 лютага 2023, 17:46
Паглядзелі, як беларускія спортклубы віншавалі з Днём роднай мовы. Вынік нас уразіў (у сумным сэнсе)

21 лютага ў свеце адзначаецца Дзень роднай мовы. З гэтай нагоды мы вырашылі паглядзець, як беларускія спартыўныя каманды павіншавалі сваіх заўзятараў, і вельмі здзівіліся – па стане на 17:30 21 лютага на дзве футбольныя лігі (вышэйшая і першая), хакейную Экстралігу, гандбольны чэмпіянат і баскетбол набралася толькі пяць вiншавальных допісаў у сацсетках.

Найлепшы вынік у футболе: тут віншаванкамі адзначыліся тры каманды. Адпаведныя пасты з'явіліся ў гродненскага «Нёмана», першалігавага «Маладзечна» і, вядома, у самага беларускамоўнага ФК Беларусі – «Крумкачоў» з Д3. Апошнія не толькі напісалі пра свята, але і зрабілі для заўзятараў невялічкі слоўнік спартыўных тэрмінаў:

Сярод хакейных клубаў родную мову ўшанавалі толькі ў мінскім «Дынама» з КХЛ, а вось клубы Экстралігі вырашылі ўвогуле абысціся без гэтага.

Сярод гандбольных прадстаўнікоў вызначыўся толькі брэсцкі «Мяшкоў», да таго ж, клубная прэс-служба ў Telegram-канале зрабіла тэст спартыўных тэрмінаў - паспрабуйце праверыць свае веды.

А ў баскетболе Дзень роднай мовы цалкам праігнаравалі, нават «галоўны клуб» Беларусі «Мінск», у якога 1 перамога за 27 гульняў Адзінай лігі ВТБ.

Чым патлумачыць такую абыякавасць, мы не ведаем, хаця маем пэўныя здагадкі.

UPD. Пад самы канец дня вiншаванне з'явiлася ў акаўнце БАТЭ - i тое сумясцiлi з абвесткай пра падаўжэнне дамовы з Валерам Грамыкам. Хаця «пяшчота» ад Дзянiса Лапцева - гэта, канешне, моцна.

Іншыя пасты блога

Усе пасты