Tribuna/Футбол/Блогі/О духе времени/Кандрацьеў запэўнівае, што беларуская зборная раптам пачне гуляць зубамі – пакуль яго калега ад супернікаў крута танчыць на свяце свайго футбаліста

Кандрацьеў запэўнівае, што беларуская зборная раптам пачне гуляць зубамі – пакуль яго калега ад супернікаў крута танчыць на свяце свайго футбаліста

Такiя розныя вайбы.

Аўтар — Сабiна Алiева
12 чэрвеня, 23:59
Кандрацьеў запэўнівае, што беларуская зборная раптам пачне гуляць зубамі – пакуль яго калега ад супернікаў крута танчыць на свяце свайго футбаліста

Зборная Беларусі хутка правядзе два матчы адбору да ЧЕ-2024. 16 чэрвеня беларуская зборная сустрэнецца з Ізраілем, 19 чэрвеня – з Косавам. Гэтыя матчы даюць шанц камандзе Георгія Кандрацьева ўвайсці ў гісторыю – пакуль у яе 15 афіцыйных матчаў запар без перамог, а рэкордная серыя ў 1990-х доўжылася 16.

Перад вырашальнымі сустрэчамі Кандрацьеў настроіўся на максімальную сур'ёзнасць – і гучыць гэта недарэчна: трэнер запэўніў, што вось у шаснаццатым матчы серыі «добрая каманда» (так коўч чамусьці называе сваю) возьме і пачне «зубамі вырываць мячы, запіхваць у вароты» . Тут успамінаецца некалі міністр спорту Лукашэнкі Алег Качан – ён пасля 14-га месца хакейнай зборнай на ЧС-2011 заявіў, што з яго з-за гэтага «ўсе смяяліся», і гнеўна выказаўся ў стылі тыповага чыноўніка, які не кеміць у спорце. Фраза пра брамніка, які павінен нібыта «зубамі лавіць», і абаронцаў, ад якіх патрабавалася «з пераламанымі рукамі і нагамі не даваць забіць шайбу», памятная да гэтага часу – магчыма, і Кандрацьеву.

А вось у зборнай Косава да матчу з беларускай камандай падыходзяць зусім па-іншаму. Там зладзілі шумны тымбілдынг са своеасаблівага свята гульца зборнай і іспанскай «Мальёркі» Ведата Мурыкі – яго сыну зрабілі абразанне, у гонар чаго і атрымалася шумнае застолле са мноствам футбольных і не толькі гасцей.

І дакладна не думае пра зубы галоўны трэнер касавараў – чэмпіён Еўропы 1984 гады як гулец, экс-коўч «ПСЖ» Ален Жырэс. Толькі паглядзіце, як ён танчыць у свае 70 гадоў – і прадстаўце на яго месцы 63-гадовага Кандрацьева.

Зрэшты, сучасную зборную Беларусі гульцы з Косава маглі б перамагчы, мабыць, нават калі б матч быў на наступны дзень.

Іншыя пасты блога

Усе пасты