Tribuna/Хакей/Блогі/О духе времени/Рэдкі канцэнтрат людаедаў: «аўтарка» ліста за рэжым заспявала з жонкай трэнера-лукашыста (сям'ёй палявалі на беларусаў) пад рэпера, які адмаўляў катаванні ў Беларусі

Рэдкі канцэнтрат людаедаў: «аўтарка» ліста за рэжым заспявала з жонкай трэнера-лукашыста (сям'ёй палявалі на беларусаў) пад рэпера, які адмаўляў катаванні ў Беларусі

У кампаніі была і вяслярка з подпісам за Лукашэнку.

Аўтар — bytribuna com
7 ліпеня, 15:00
1
Рэдкі канцэнтрат людаедаў: «аўтарка» ліста за рэжым заспявала з жонкай трэнера-лукашыста (сям'ёй палявалі на беларусаў) пад рэпера, які адмаўляў катаванні ў Беларусі

3 ліпеня залежны ад Расіі беларускі рэжым і яго прыхільнікі адзначалі «дзень незалежнасці» – «свята», што прымеркаванае да даты пераходу аднаго толькі Мінска ад сіл фашысцкай Германіі да савецкіх войскаў. Некаторыя дзяржарганізацыі ў гэты дзень традыцыйна ладзілі завочнае спаборніцтва па ўзнясенню рэжыму – мода дакацілася і да ЧБ па футболе.

Гонар рэжымнага белспорта ж удзельнічаў у рэжымных «урачыстых мерапрыемствах». Вось такім фота, напрыклад, падзяліўся кіраўнік федэрацыі барацьбы Алім Сялімаў. Побач былі такія ж адданыя фанаты Лукашэнкі – поп-скакуха Анастасія Мірончык-Іванова з мужам, кіраўніца белвеласпорту Наталля Цылінская і паплечніца Сялімава Васіліса Марзалюк. Дапінгістка і выканаўца ў дзяржСМІ ролі аўтара прарэжымнага ліста цяпер старшы трэнер жаночай зборнай па вольнай барацьбе і член прэзідыума федэрацыі.

А пазней выявілася і яшчэ адна актыўнасць Марзалюк – камера дзяржТБ выхапіла яе на рэжымным канцэрце ў гонар даты. Прычым побач была спадарожніца з яшчэ больш «адданай» біяграфіяй – Жанета Воўчак, жонка хакеіста каманды Лукашэнкі Паўла Воўчака, у 2020-м зрэзала бел-чырвона-белыя стужкі і ўдзельнічала ў «сафары на людзей» ад фанатаў рэжыму, падчас аднаго з якіх быў забіты Раман Бандарэнка.

А ў сябе ў Instagram Марзалюк выклала, як яны з Воўчак і яшчэ адной прарэжымніцай, вясляркай Марынай Літвінчук, «адрываюцца» пад некалі хіт «Чорны бумер» ад рэпера Сярогі, які таксама падтрымаў Лукашэнку і стаў частым госцем на рэжымным хакеі.

Ну а затым у інстаграме ўжо Воўчак зʼявілася відэа таго, як троіца выконвае гімн рэжыму.

Нашую рэакцыю ад прагляду відэа вышэй апісвае твар мужчыны на заднім плане.

Гэта не першая «калабарацыя» Марзалюк і Воўчак. У пачатку красавіка прыхільніцы дыктатуры вось так рыхтаваліся да нечага дня нараджэння.

Муж Воўчак мінулы сезон правёў у трэнерскім штабе Сяргея Стася ў «Гомелі». Стась запэўніваў, што ён і памочнікі «жывуць у трэнерскай, робяць сваю працу на 110%», хоць галоўны трэнер падчас сезону адлучаўся ў зборную U-20. У любым выпадку, «Гомель» пасля чацвёртага месца ў «рэгулярцы» вылецеў у першым жа раўндзе плэй-оф, а Воўчак адзначыўся хіба што своеасаблівай прэс-канферэнцыяй падчас серыі са жлобінскім «Металургам» (2-4). Тым не менш «Гомель» падоўжыў кантракты ўсяго трэнерскага штаба, так што Воўчак застаецца на паўднёвым захадзе Беларусі.

Жанета Воўчак працягвае пазіцыянаваць сябе псіхолагам, для гэтага ў асноўным публікуючы відэа з «пацанскімі цытатамі» на вокладках.

Зборную Марзалюк не вярнулі на міжнародныя спаборніцтвы – у барацьбе ад Беларусі гатовыя прымаць на міжнародных турнірах пакуль толькі юнакоў і моладзь (зрэшты, на ЧЕ U-20 не патрапілі, бо Іспанія як краіна правядзення адмовілася выдаваць візы). Зрэшты, нават калі міжнародная федэрацыя пашырыць допускі, то самыя паспяховыя падапечныя Марзалюк рызыкуюць усё роўна нікуды не патрапіць – хай Сялімаў запэўнівае, што «ў зборнай людзей, якія падтрымліваюць вайну ва Украіне, няма наогул», але прызёркі АГ-2020 (дзе сама Васіліса правалілася) Ірына Курачкіна і Ванэса Каладзінская належаць да структур сілавікоў Лукашэнкі, што па рэкамендацыях МАК лічыцца непрымальным.

Пакуль жа Марзалюк застаецца падтрымліваць тых «сваіх», каго дапусцілі – напрыклад, зборную U-15 на ЧЕ сярод школьнікаў. Як нейтральных атлетаў спартсменаў з Беларусі апранулі на гэты турнір у бела-шэрую форму.

Іншыя пасты блога

Усе пасты