Tribuna/Футбол/Блогі/Беларусский футбол/Параўналi кошты складаў беларускiх клубаў i іх супернікаў у еўракубках – БАТЭ выглядае фаварытам, Жодзiна будзе вельмi цяжка

Параўналi кошты складаў беларускiх клубаў i іх супернікаў у еўракубках – БАТЭ выглядае фаварытам, Жодзiна будзе вельмi цяжка

Мiнскае «Дынама» i «Нёман» павiнны пазмагацца.

Аўтар — Alex Zagorski
21 чэрвеня, 18:33
1
Параўналi кошты складаў беларускiх клубаў i іх супернікаў у еўракубках – БАТЭ выглядае фаварытам, Жодзiна будзе вельмi цяжка

20 i 21 чэрвеня БАТЭ, мінскае «Дынама», «Тарпеда-БелАЗ» і «Нёман» даведаліся сваіх супернікаў па першых і другіх кваліфікацыйных раундах Лігі чэмпіёнаў і Лігі канферэнцый.

Цi ўдалым лёсаванне атрымалася для каманд? Параўнаем агульныя трансферныя кошты беларускiх клубаў і iх супернiкаў, а таксама самых дарагiх гульцоў па ацэнкам буйнога парталу Transfermarkt.

БАТЭ vs «Партызані»

Агляд пачнем з лігачэмпіёнаўскага супрацьстаяння БАТЭ – «Партызані» (Албанія). На баку барысаўчан перавага па трансферным кошце – 7,7 млн еўра супраць 5,8 млн.

Мацней выглядае і трыа гульцоў беларускай каманды з найвышэйшым коштам.

«Дынама» Мінск vs «Жалезнічар»

У першым кваліфікацыйным раундзе Лігі канферэнцый улюбёная каманда «мінстра спорту» Лукашэнкi згуляе з баснійскім «Жалезнічарам». Гэта не першае еўракубкавае супрацьстаянне калектываў – але папярэдняе было вельмi даўно.

Цяпер на баку «Дынама» перавага па агульным трансферным кошце: 6,6 млн еўра супраць 5,2 млн. А вось топ-3 найдаражэйшых гульцоў у клубах выглядае прыкладна аднолькава.

«Нёман» vs «Вадуц»

Супернік «Нёмана» па першым кваліфікацыйным раундзе Лігі канферэнцый выступае ў швейцарскім Д2, але ў кваліфікацыю Лігі канферэнцый патрапіў як пераможца Кубку Ліхтэнштэйна. Акрамя таго, у мінулым годзе «Вадуц» першым у гісторыі сваёй краiны выйшаў у асноўны этап еўракубку – прайшоў чатыры раўнды адбору ЛК (няхай і заняў апошняе месца ў групе).

Перавага па агульным трансферным кошце за «Вадуцам» – 5,9 млн еўра супраць 4,1 млн. Па самым дарагiм гульцу наперадзе «Нёман», але ж калi браць трох, то сiтуацыя становiцца больш роўнай.

«Тарпеда-БелАЗ» vs АЕК

А вось жодзінскаму «Тарпеда» з супернікам не пашанцавала – i не з-за спякоты, пра якую адразу выказаўся Дзмiтрый Молаш. Кiпрскi АЕК ужо некалькі разоў удзельнічаў у асноўным этапе еўракубка – а ў мiнулым сезоне заняў трэцяе месца ў групе Лігі Еўропы i дайшоў да 1/8 ЛК, дзе саступiў будучаму ўладальнiку трафея «Вест Хэму». Ёсць на рахунку кіпрскай каманды і паспяховы вопыт з беларускім візаві – у сезоне-2017/18 выбілі мінскае «Дынама» ў 3-м кваліфікацыйным раўндзе ЛЕ (2:0, 1:1).

Склад клуба з Ларнакі каштуе ў тры разы даражэй за беларускi – 12,1 млн еўра супраць 4,5 млн. Топ-3 гульцоў па трансферным кошце – таксама вiдавочна на карысць супернiкаў жодзiнцаў.

Матчы першага раўнда кваліфікацыі ЛЧ, дзе згуляе БАТЭ, пройдуць 11-12 і 18-19 ліпеня. Даты гульняў «Нёмана» і мінскага «Дынама» – 13 і 20 ліпеня. «Тарпеда-БелАЗ» згуляе свае матчы 27 ліпеня і 3 жніўня.

Іншыя пасты блога

Усе пасты