Tribuna/Футбол/Блогі/Беларусский футбол/Суддзя моцна напалохаў заўзятараў БАТЭ, калі дадаў да матчу з «Партызані» 10 хвілін – ці меў ён рацыю? Здаецца, мог даць і болей

Суддзя моцна напалохаў заўзятараў БАТЭ, калі дадаў да матчу з «Партызані» 10 хвілін – ці меў ён рацыю? Здаецца, мог даць і болей

Вось чаму так атрымалася.

Аўтар — bytribuna com
19 ліпеня, 15:14
1
Суддзя моцна напалохаў заўзятараў БАТЭ, калі дадаў да матчу з «Партызані» 10 хвілін – ці меў ён рацыю? Здаецца, мог даць і болей

Шатландскі арбітр Кевін Клэнсі здзівіў многіх у матчы ў адказ Лігі чэмпіёнаў паміж БАТЭ і «Партызані», дадаўшы да другога тайма адразу дзесяць хвілін. Пры гэтым рэферы ні разу не звярнуўся па дапамогу да VAR, які працавала на гульні. Такое рашэнне ладна паказытала нервы прыхільнікам Барысава, які да апошняга меў у матчы мінімальную перавагу.

Ці сапраўды пасля перапынку было столькі паўзаў, каб набегла 10 хвілін кампенсаванага часу? Бо з боку здавалася, што ў другім тайме не было працяглых прастояў, а Клэнсі (рэферы ФІФА з 2012 года) нібы наглядзеўся на тое, як працавалі яго калегі падчас катарскага ЧС-2022, дзе дадаць 10 хвілін было звыклай справай. Давайце разбірацца.

Зафіксуем усе працяглыя паўзы ў асноўны час другога тайма – гэта першы гол, замены і аказанне медычнай дапамогі.

51-я хвіліна: 40 секунд, аказанне дапамогі Эндзі Хадрою.

56-я хвіліна: 1 хвіліна 25 секунд, аказанне дапамогі Уладзіславу Малькевічу.

62-я хвіліна: 2 хвіліны 5 секунд, аказанне дапамогі Аднарду Мехмеці.

68-я хвіліна: 1 хвіліна 40 секунд, аказанне дапамогі Пано Кірко.

71-я хвіліна: 1 хвіліна, гол Малькевіча.

74-я хвіліна: 1 хвіліна 15 секунд, аказанне дапамогі Мехмеці.

76-я хвіліна: 50 секунд, трайная замена ў «Партызані».

77-я хвіліна: 1 хвіліна 15 секунд, аказанне дапамогі Сідзі Бане.

83-я хвіліна: 40 секунд, замена ў БАТЭ.

85-я хвіліна: 1 хвіліна 20 секунд, падвойная замена ў «Партызані» і адна замена ў БАТЭ.

Падчас гэтай паўзы Клэнсі нагадаў футбалістам «Партызані», што ўлічвае час, калі матч спыняўся.

Агулам за 45 хвілін другога тайма прастой у гульні склаў 12 хвілін 10 секунд. Як бачым, пры жаданні шатландзец мог дадаць і больш за дзесяць хвілін – падставы для гэтага меліся.

У размове з «Трыбунай» вопытныя арбітры адзначылі, што Клэнсі скрупулёзна падышоў да падліку кампенсаванага часу. На іх думку, рэферы мог спакойна дадаць да другога тайма ў раёне чатырох хвілін – і гэта б не выклікала вялікіх пытанняў. Пасля перапынку выкарыстоўвалі ўсяго тры слота для замен, на якія звычайна арбітры накідваюць па 30 секунд, а на выхад дактароў на поле – 90 секунд. Аднак Клэнсі вырашыў інакш і падлічыў увесь час, што занялі паўзы ў гульні.

Іншыя пасты блога

Усе пасты