Tribuna/Футбол/Блогі/Беларусский футбол/23-і пухнаты гулец на полі і прыгожая перадгалявая на вырашальны гол. Матч ЧБ паміж «Мінскам» і «Слуцкам» падарыў хайлайты
Відэа

23-і пухнаты гулец на полі і прыгожая перадгалявая на вырашальны гол. Матч ЧБ паміж «Мінскам» і «Слуцкам» падарыў хайлайты

Пераможца цяпер вышэй за БАТЭ.

Аўтар — Alex Zagorski
12 жніўня, 13:36
23-і пухнаты гулец на полі і прыгожая перадгалявая на вырашальны гол. Матч ЧБ паміж «Мінскам» і «Слуцкам» падарыў хайлайты

У першым матчы 17-га тура вышэйшай лігі паміж «Мінскам» і «Слуцкам», які праходзіў на стадыёне ў Гарадзеі, наведаўшыя матч сталі сведкамі незвычайнай сітуацыі: ужо на шостай хвіліне сустрэчы на полі з'явіўся 23-і гулец, пухнаты і з чатырма лапамі.

Галявымі дзеяннямі несанкцыяваны футбаліст адзначыцца не паспеў, бо ўжо праз 20 секунд добрага хлопчыка падхапіў сцюард і даставіў па-за межы стадыёна.

Сам жа матч скончыўся мінімальнай паразай «Мінска» – 0:1. Вырашальны стрэл напрыканцы сустрэчы на рахунку 20-гадовага форварда «Слуцка» Арсеня Ачапоўскага, але трэба адзначыць і прыгожы перадгалявы пас ад Сяргея Пушнякова вонкавым бокам ступні:

Пасля гэтай перамогі случчане займаюць пяты радок у табліцы з 22 пунктамі і апярэджваюць БАТЭ, у якога на два матчы менш пры той жа колькасці балаў. «Мінск» – восьмы з 18-ю.

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты блога

Усе пасты