Tribuna/Футбол/Блогі/Беларусский футбол/☄️ У «вышцы» працягваюць забіваць прыгожа – Панця з «Нёмана» стрэльнуў злёту ад дугі прама ў дзявятку
Відэа

☄️ У «вышцы» працягваюць забіваць прыгожа – Панця з «Нёмана» стрэльнуў злёту ад дугі прама ў дзявятку

Бомба з дэрбі Гродненскай вобласці.

Аўтар — Alex Zagorski
1 кастрычніка, 17:32
☄️ У «вышцы» працягваюць забіваць прыгожа – Панця з «Нёмана» стрэльнуў злёту ад дугі прама ў дзявятку

23 тур вышэйшай лігі працягвае дарыць гледачам прыгожыя галы. 1 кастрычніка «Нёман» гуляе ў гасцях супраць «Смаргоні», і, прапусціўшы першым, зраўняў лік дзякуючы прыгожаму голу Юрыя Панці – на 20-й хвіліне ўкраінскі абаронца на дузе злавіў мяч у палёце і першым жа дотыкам накіраваў яго ў дзявятку.

За два дні да таго падобным голам адзначыўся 18-гадовы паўабаронца «Мінска» Цімафей Мартынаў – пацярпеў «Энергетык-БДУ» (1:1).

Што тычыцца дэрбі Гродненскай вобласці, на 74-й хвіліне «Нёман» вядзе ў ліку – 3:1.

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты блога

Усе пасты