Tribuna/Футбол/Блогі/Беларусский футбол/Туса на яхце, дабраліся нават да Кітая. Як праводзяць свой водпуск беларускія футбалісты

Туса на яхце, дабраліся нават да Кітая. Як праводзяць свой водпуск беларускія футбалісты

Вакацыі.

Аўтар — KentYara98
17 снежня, 13:00
4
Туса на яхце, дабраліся нават да Кітая. Як праводзяць свой водпуск беларускія футбалісты

Беларускі футбол пайшоў на паўзу, а яго галоўныя героі хуценька сабралі валізкі і пакацілі ў адпачынак. Асноўнымі напрамкамі для футбалістаў сталі Дубай і Мальдывы, хаця ёсць і іншыя варыянты.

Уладальнік золата чэмпіянату Арцём Быкаў не стаў мудрагеліць з месцам для адпачынку і адправіўся ў Арабскія Эміраты, адкуль забаўляе сваіх падпісчыкаў своеасаблівымі фатаграфіямі.

Але ёсць у яго і больш традыцыйныя здымкі з адпачынку.

У гэтым жа кірунку выбралася кампанія белазаўцаў Рыгора Марцьянава, Кірыла Глушчанкова, Аляксандра Ксенафонтава, мінскіх дынамаўцаў Андрэя Рылача, Глеба Жэрдзева, Алега Нікіфарэнкі і гульца «Віцебску» Рамана Лісоўскага. Там гульцы арандавалі яхту, з якой посцілі сумесныя фота.

Футбаліст года-2022 Уладзімір Хвашчынскі таксама аддаў перавагу ААЭ. Тут ён адпачывае ў кампаніі яшчэ аднаго дынамаўца Аляксандра Сялявы і гульца «Елымая» Дзмітрыя Яшына.

А яшчэ – Валерыя Гарбачыка і Максіма Мякіша.

Іншае, але не менш папсовае месца абралі сем'і Ігара Стасевіча і Сергея Кісляка.

Тут яны могуць сустрэцца з уладальнікам сярэбраных медалёў Сяргеем Карповічам.

Або чэмпіёнам Узбекістана Паўлам Паўлючэнкам.

На гэтыя астравы прыляцеў адпачываць і гулец казахстанскага «Кызыл-Жар» Яўген Бярозкін.

Гулец БАТЭ Валерый Бачароў палічыў за лепшае адправіцца на інданезійскі востраў Балі.

Гэты кірунак абраў і зараз ужо гулец тульскага «Арсенала» Іван Бахар.

Антон Чычкан, мяркуючы па ўсім, адправіўся на адзін з кітайскіх курортаў. Гулец выклаў фота з геаметкай запаведніка Востраў малпаў, які знаходзіцца ў лагуне Сіньцунь.

Дзмітрый Анцілеўскі з жонкай выбралі не самае папулярнае для снежня месца адпачынку – пара адправілася ў грузінскую сталіцу.

А вось гульцу «Урала» Ягору Філіпенку з водпускам не пашанцавала. Сямʼя ўжо сабрала валізкі, як высветлілася, што захварэла яго дачка. Так што планы прыйшлося адмяніць.

Іншыя пасты блога

Усе пасты