Tribuna/Футбол/Блогі/Беларусский футбол/Мінскае «Дынама» паказала, чым і за колькі можна перакусіць на стадыёне ў Салігорску. Некаторыя кошты здзіўляюць

Мінскае «Дынама» паказала, чым і за колькі можна перакусіць на стадыёне ў Салігорску. Некаторыя кошты здзіўляюць

Але піражкі даступныя ўсім.

Аўтар — Pam-pam
4 сакавіка, 22:55
Мінскае «Дынама» паказала, чым і за колькі можна перакусіць на стадыёне ў Салігорску. Некаторыя кошты здзіўляюць

Мінскае «Дынама» на днях у серыі пенальці саступіла «Тарпеда-БелАЗ» у матчы за Суперкубак. Прывезці трафей з Салігорска не атрымалася, затое кантэнт для сацсетак зрабілі.

У клубным tiktok мінчане апублікавалі відэа, у якім паказалі, чым можна перакусіць на стадыёне салігарчан. Тут вам і піражкі за 60 капеек і бліны за 80. Калі захочаце выпіць пеннага, то давядзецца выкласці 3.30, а за кубачак глінтвейну – 4.40. Шашлык абыдзецца ажно ў 42 рублі.

Кошт мяса на шампуры злёгку здзівіў падпісчыкаў «Дынама».

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты блога

Усе пасты