Усе навіны

Падпісантка за рэжым Цылінская: «Найперш мы павінны заставацца людзьмі. Гэта наш галоўны адметны параметр ад жывога свету – што мы ўмеем спачуваць, суперажываць»

10 красавіка 2023, 16:00
2

Старшыня федэрацыі веласпорту і падпісантка праўладнага ліста Наталля Цылінская расказала, ці засталіся ў ведамства нейкія кантакты з Міжнародным саюзам веласіпедыстаў ці іншымі федэрацыямі.

– Натуральна, ён [кантакт] змяніўся: з кімсьці знік, з кімсьці застаўся, з кімсьці стаў лепш, з кімсьці – горш. Але поўнасцю кантакт не страчаны ні з кім. Тут я маю на ўвазе Міжнародны саюз веласіпедыстаў і Еўрапейскі саюз [веласіпедыстаў]. Недзе ёсць страта кантакту з нейкімі федэрацыямі, але жыццё ўсё расставіць на свае месцы, і потым, як правіла, становіцца зразумела, хто мае рацыю, а хто вінаваты.

І нават справа не ў тым, хто мае рацыю і хто вінаваты ўвогуле – гэта жыццё. Найперш мы павінны заставацца людзьмі ў адносінах адзін да аднаго. Гэта самае галоўнае. Гэта наш галоўны адметны параметр ад усяго жывога свету – што мы ўмеем адчуваць, спачуваць, суперажываць, сябраваць, любіць. Мы людзі, і чалавечы фактар павінен захоўвацца, – заявіла Цылінская.