Усе навіны

Падпісант прарэжымнага ліста Каралёк заняў другое месца ў пралогу шматдзёнкі Пяць кольцаў Масквы

24 чэрвеня, 17:02

Беларускі велагоншчык, падпісант прарэжымнага ліста спартсменаў Яўген Каралёк 24 чэрвеня заняў другое месца ў пралогу шматдзёнкі Пяць кольцаў Масквы.

Дыстанцыю 3,8 км Каралёк праехаў за 4:33:97.

Пераможцам заезду стаў расіянін Леў Гонаў (4:33:88).

Велагонка прайшла, нягледзячы на адмену масавых мерапрыемстваў у Маскве.

Прыватная ваенная кампанія «Вагнер» – фарміраванне блізкага да Пуціна бізнесмена Яўгена Прыгожына. «Вагнер» на расійскім баку актыўна ўдзельнічае ў вайне, якую з 24 лютага 2022 года працягвае Расія ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі. За гэты час сябры ЧВК учынілі мноства ваенных злачынстваў.

23 чэрвеня Прыгожын, які раней жорстка крытыкаваў расійскае міністэрства абароны, абвінаваціў ведамства ў удары па ЧВК і паабяцаў «пакараць вінаватых». 24 чэрвеня сілы ЧВК занялі Растоў-на-Доне, дзе знаходзіцца штаб расійскай Паўднёвай вайсковай акругі. Паведамляецца, што «Вагнер» з баямі супраць расійскіх сілавікоў рухаецца ў бок Масквы.

Кіраўнік расійскага рэжыму Уладзімір Пуцін назваў сітуацыю «ўзброеным мяцяжом» і паабяцаў здушыць яго. Прыгожын у адказ заявіў, што Пуцін «глыбока памыліўся».