Усе навіны

«Астана» не ўключыла беларуса Рабушэнку ў склад на «Тур дэ Франс»-2023

27 чэрвеня, 21:47

«Астана» аб'явіла склад каманды на «Тур дэ Франс»-2023. У ёй не знайшлося месца беларускаму велагоншчыку Аляксандру Рабушэнку.

Раней Рабушэнка атрымаў нейтральны статус ад Міжнароднага саюза веласіпедыстаў (UCI).

Спартсмен выступаў за каманду з 2022 года.

Веламнагаднеўка пачнецца 1 ліпеня, завершыцца 23 ліпеня.