Усе навіны

Расійскія велагоншчыкі для ўдзелу ў ЧС па велашашы павінны падпісаць дэкларацыю аб асуджэнні вайны

22 ліпеня, 14:48

Гендырэктар Федэрацыі веласпорту Расіі Юрый Кучаравы паведаміў, што расійскія велагоншчыкі павінны падпісаць дэкларацыю аб асуджэнні вайны для ўдзелу ў чэмпіянаце свету велашашы.

«Вядома, нам даслалі такую дэкларацыю, што мы асуджаем спецыяльную ваенную аперацыю (так у Расіі называюць вайну – заўв. Tribuna.com). Што да маёй асабістай пазіцыі, то я супраць такога выезду, а знойдуцца людзі, якія па-за спісамі зборнай, заявяцца і паедуць. Ніякага дачынення да нас не маюць увогуле, ні да суб'екта, ні да зборнай Расіі.

Я ведаю, што некаторыя так робяць, нейкая дзяўчынка і тата заняліся, мы чулі пра іх. Але гэта ж палітыка ўсё, абы нехта прыехаў, каб навокал быў піяр – «рускія прыехалі».

Але я супраць такіх выездаў. Дэкларацыю з асуджэннем СВА трэба падпісваць толькі для ўдзелу ў чэмпіянаце свету? Чэмпіянат свету, Кубак свету, чэмпіянат Еўропы. Гэта значыць на асноўныя турніры», - сказаў Кучаравы.

Чэмпіянат свету па велашосе пройдзе ў Глазга з 5 па 13 жніўня.