Усе навіны

Бельгійскі велагоншчык Натан ван Хойданк трапіў у ДТЗ, магчымая прычына - сардэчны прыступ

12 верасня, 18:21

Бельгійскі велагоншчык Натан ван Хойданк трапіў у ДТЗ, паведамляе Het Laatste Nieuws. Магчымай прычынай мог стаць сардэчны прыступ у спартсмена, з-за чаго ён выпадкова націснуў на педаль газу і заехаў у некалькі аўтамабіляў, якія стаялі на святлафоры. Гоншчык атрымаў сур'ёзныя траўмы, яго прыйшлося рэанімаваць на месцы здарэння, а пасля транспартаваць у адну з бальніц Антвэрпэна. Цяпер ван Хойданк знаходзіцца ў стане штучнай комы ў аддзяленні інтэнсіўнай тэрапіі. Па словах акружэння, зараз яго стан абнадзейлівы, сур'ёзных пашкоджанняў мозгу няма. Разам з Натанам у машыне знаходзілася яго цяжарная жонка, яна не атрымала сур'ёзных траўм, але таксама была дастаўлена ў бальніцу ў мэтах бяспекі.